Рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” у дзяржаўнай установе адукацыі “Дабравольская сярэдняя школа” (далей – установа адукацыі) у 2023/2024 навучальным годзе ажыццяўлялася ў адпаведнасці з планам, зацверджаным намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ад 30.08.2023 г.
Праект быў накіраваны на стварэнне адзінай адукацыйнай прасторы з адзінымі патрабаваннямі, асноўная мэта якога стварэнне ўмоў для паўнавартаснага развіцця, забеспячэнне камфортных умоў жыцця дзіцяці, развіцця яго індывідуальнасці. Вядучую ролю ў арганізацыі ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і адыгрываў класны кіраўнік, які спрыяў ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва з установай адукацыі ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання.
Асаблівая роля была адведзена педагогу сацыяльнаму Іванюк Т.В., якая ажыццяўляла сацыяльна-педагагічную падтрымку і псіхалагічную дапамогу ўдзельнікам адукацыйнага працэсу.
У рамках класных бацькоўскіх сходаў 1 раз у чвэрць праз розныя формы праводзіліся заняткі для законных прадстаўнікоў вучняў у адпаведнасці з тэмамі праграмы.
У ходзе рэалізацыі праекта былі вызначаны наступныя напрамкі работы:
арганізацыйная: фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай працы бацькоўскага універсітэта, стварэнне інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці бацькоўскага універсітэта;
інфармацыйна-асветніцкая: арганізацыя педагагічнага асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання; кансультаванне бацькоў па праблемах навучэнцаў;
змястоўная: навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцяў развіцця грамадства; пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям'і ў цэлым.
Праграма праекта “Бацькоўскі універсітэт” забяспечвала развіццё пераемнасці школы і сям’і па прынцыпе ўзаемапранікнення двух сацыяльных інстытутаў. Пры гэтым сям’я і школа мелі свае асаблівыя функцыі, бо яны не могуць замяніць адзін аднаго. Важнай умовай пераемнасці з’яўлялася ўсталяванне давернага дзелавога кантакту паміж сям'ёй і ўстановай адукацыі. Законныя прадстаўнікі былі зацікаўлены ў правядзенні падобных мерапрыемстваў, актыўна задавалі пытанні па тэмах, якія іх цікавілі, як у ходзе так і пасля выступленняў педагогаў, праз бацькоўскія чаты ў месенджары “Viber”.
Асноўныя праблемы, якія дыягнасціруюцца пры ўзаемадзеянні з бацькамі:
бацькі перакладаюць адказнасць за развіццё і адукацыю дзяцей на педагогаў, выконваючы “дапаможную ролю”: апрануць, накарміць, пагутарыць аб паводзінах, правінах;
наяўнасць пасіўнай ролі або нават адчужанай пазіцыі ва ўзаемадзеянні бацькоў і педагогаў; - пасіўнасць бацькоў, нежаданне што-небудзь мяняць і мяняцца самім; - абыякавае стаўленне да свайго дзіцяці - празмерная занятасць
агрэсіўнае ўспрыманне інфармацыі;
неразуменне мэтаў сумеснай дзейнасці са школай і сваёй ролі ў ёй;
педагагічная некампетэнтнасць, неразуменне сваёй выхаваўчай функцыі.
Многия бацькі адчуваюць дэфіцыт ведаў у галіне педагогікі і дзіцячай псіхалогіі, маюць патрэбу ў прафесійнай падтрымцы пры выбары педагагічных прыёмаў пры камунікацыі з дзецьмі. Адной з найбольш частых прычын звароту бацькоў да педагога сацыяльнага, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, класных кіарўнікоў ўстановы адукацыі з'яўляюцца цяжкасці бацькоў у працэсе выхавання дзяцей. Частка мерапрыемстваў праводзіцца з удзелам педагога сацыяльнага ўстановы адукацыі, гэта кансультацыі з бацькамі, якія звязаны з паводзіннымі праблемамі дзіцяці і цяжкасцямі ў выхаванні, якія адчуваюць дарослыя. Эфектыўнасць педагагічнай працы з бацькамі дасягалася спалучэннем калектыўных формаў узаемадзеяння (лекцыі, канферэнцыі, гутаркі, дыскусіі) з групавымі і індывідуальным (кансультацыі педагогаў сацыяльных, класных кіраўнікоў), а сам працэс павышэння выхаваўчага патэнцыялу сям'і меў на ўвазе актыўнае ўключэнне бацькоў у выхаваўчую працу з дзецьмі, ва ўзаемаабмен вопытам па сямейным выхаванні, у правядзенні педагагічных практыкумаў, разбору канкрэтных педагагічных сітуацый, рашэнні практычных задач з кампетэнтным каментарыем спецыялістаў. Зыходзячы з рэалізацыі праекта “Бацькоўскія ўніверсітэты” ва ўстанове адукацыі, можна зрабіць наступныя высновы:
павысіўся ўзровень педагагічнай культуры бацькоў;
у бацькоў фарміруется ўсвядомленае стаўленне да бацькоўства (разуменне сваёй ролі як бацькі (маці) , сваёй ролі як жонкі ў выхаванні дзіцяці);
павысілася цікавасць да самаадукацыі;
задавальняліся патрэбнасці сям'і навучэнца