Адказнае бацькоўства

04.04.2024

4 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму "Адказнае бацькоўства". 

На сходзе былі заслуханы пытанні, якія датычацца бяспекі непаўналетніх, прафілактыкі правапарушэнняў, адказнасці за здзеянныя ўчынкі. Выступілі дырэктар школы Петрасян Л.У., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Янушкевіч І.І., педагог сацыяльны Іванюк Т.В. Для бацькоў прадэманстраваны відэаролікі па прафілактыцы насілля і  ужывання наркатычных сродкаў.

Галоўнай мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства з'яўляецца забеспячэнне цеснага супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі дзяцей, прафілактыкі правапарушэнняў. 

поделиться в: