Дзень патрыятычнага выхавання

02.03.2024
2 сакавіка 2024 г. у школе прайшоў Дзень патрыятычнага выхавання.

Малодшыя школьнікі знаёміліся з прыгажосцю роднага краю, прыняўшы ўдзел у фотапаляванні «Знаёмымі сцяжынкамі». Вясна ідзе! Ужо расцвітаюць першыя вясновыя кветкі, вярнуліся з выраю лебедзі і другія пералётный птушкіптушкі. Прырода роднага краю-гэта тое, што заўсёды застаецца з чалавекам і дае яму натхненне
Для школьнікаў сярэдняга звяна арганізавана гульня-падарожжа «Я родным краем ганаруся», падчас якой дзеці зрабілі вывад: нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы!
Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах «Творым дабро» і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні «Падары радасць людзям» па вырабу сувеніраў да 8 Сакавіка для пастаяльцаў Дабравольскага Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

поделиться в: