ПКПП

    У 2009 годзе на базе ўстановы адукацыі быў адкрыты  пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. З 2024 года ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі працуе настаўнік-дэфектолаг Басалай Вольга Іосіфаўна, якая мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.

   Асноўнай мэтай работы настаўніка-дэфектолага з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі навучэнцам, якія маюць устойлівыя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбнай праграмы, а таксама парушэнні гукавымаўлення.

     Дзейнасць пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ажыццяўляецца па наступных напрамках:

  • дыягнастычны;
  • карэкцыйна-педагагічны;
  • кансультатыўна-метадычны.

 Карэкцыйна-педагагічная работа накіравана на вырашэнне трох асноўных задач:

  • дабівацца высокай эфектыўнасці лагапедычных заняткаў і кансультатыўнай дзейнасці;
  • удасканальваць формы і метады лагапедычнай работы, якія садзейнічаюць найбольш поўнаму пераадоленню цяжкасцей у засваенні вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;
  • фарміраваць правільнае гукавымаўленне, узбагачаць і развіваць слоўнік, фарміраваць граматычныя катэгорыі, звязнае маўленне вучняў.

         Штогод у ПКПД карэкцыйную дапамогу атрымліваюць 10-12 навучэнцаў, якія маюць парушэнні ў вымаўленні гукаў, у развіцці пісьмовага і вуснага маўлення , у развіцці нямоўных працэсаў. Абследаванне і размеркаванне па групах, падгрупах навучэнцаў праводзіцца настаўнікам-дыфектолагам ПКПД  у перыяд з 1 да 15 верасня кожнага навучальнага года. Індывідуальныя і групавыя заняткі праходзяць пасля ўрокаў.

    У залежнасці ад характару выяўленых маўленчых парушэнняў у ПКПД камплектуюцца групы і падгрупы навучэнцаў, якія маюць:

  • фанетыка-фанематычнае парушэнне маўлення;
  • парушэнні пісьмовага маўлення.

  Індывідуальныя і групавыя заняткі праходзяць пасля ўрокаў.   Заняткі праводзяцца ў перыяд з 16 верасня да 25 мая.

   Кабінет настаўніка-дэфектолага ўмоўна падзелены на функцыянальныя зоны:

  • зона развіцця артыкуляцыйнай маторыкі і пастаноўкі гукаў;
  • вучэбная зона;
  • гульнявая зона;
  • інфармацыйная зона.

   Работа  накіравана на фарміраванне правільнага гукавымаўлення, узбагачэнне і развіццё слоўніка, граматычнага ладу, развіццё звязнага маўлення навучэнцаў.

   

 

поделиться в: