Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

20.02.2026
20 лютага вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у напісанні рэспубліканскай дыктоўкі “Рабіць дабро”. У гэтым годзе дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, прайшла ў анлайн-фармаце. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут лінгвістыкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і тэлерадыёканал «Культура».

Тэкст дыктоўкі расказвае пра народную артыстку Беларусі і Савецкага Саюза Галіну Кліменцьеўну Макараву, якая сыграла сотні роляў у тэатры і кіно. Кожная яе гераіня – гэта зборны вобраз беларускай жанчыны, якая ўмее і працаваць, і кахаць, і чакаць, і пастаяць за родных і краіну. Акрамя таго, Галіна Кліменцьеўна любіла кнігі, захаплялася гістарычнымі раманамі і вышываннем. А яшчэ яна вельмі любіла працаваць на зямлі. Мала хто ведае, што ў свой час Галіна Кліменцьўена падтрымлівала шэфства над кветнікамі на плошчы Перамогі ў Мінску. Усё сваё жыццё яна імкнулася рабіць дабро…Кожная яе гераіня – гэта зборны вобраз беларускай жанчыны, якая ўмее і працаваць, і кахаць, і чакаць, і пастаяць за родных і краіну. Акрамя таго, Галіна Кліменцьеўна любіла кнігі, захаплялася гістарычнымі раманамі і вышываннем. А яшчэ яна вельмі любіла працаваць на зямлі. Мала хто ведае, што ў свой час Галіна Кліменцьўена падтрымлівала шэфства над кветнікамі на плошчы Перамогі ў Мінску. Усё сваё жыццё яна імкнулася рабіць дабро…

поделиться в: