18 лютага вучні 3-4 класаў адправіліся ў займальную вандроўку пад час гульні “Падарожжа па гарадах пісьменнасці”. Вучні завочна наведалі знакавыя мясціны Беларусі, якія з'яўляюцца калыскай нашай літаратуры і культуры.
Падчас гэтага падарожжа, па- першае, адкрылі для сябе гісторыю і значэнне Полацка, Турава, Нясвіжа і іншых гарадоў у развіцці беларускай мовы і пісьменства. Па-другое, пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітых беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў, якія праславілі нашу зямлю, адчулі гонар за сваю краіну і яе багатую культурную спадчыну. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цікавасці і захаплення. Дзеці з задавальненнем паглыбіліся ў свет беларускай пісьменнасці і адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.
