Тыдзень роднай мовы

17.02.2026
У ДУА “Дабравольская сярэдняя школа” пачаўся тыдзень роднай мовы. 16 лютага сярод навучэнцаў 7-8 класаў адбыўся турнір знаўцаў “Скарбонка беларускай мовы”, пад час правядзення якога вучні выказвалі ўласнае стаўленне да роднага слова, перадавалі эмоцыі і пачуцці. гія сэрцу родныя мясціны.

Навучэнцы праявілі актыўнасць, знаходлівасць, кемлівасць у розных намінацыях конкурса: “Прылады працы і вырабы”, “Хатняя прастора”, “У хаце і каля хаты”, “Святы беларусаў”, “Беларускія стравы”. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы пераможцаў за паспяховы ўдзел.
Навучэнцы 3 і 4 класаў праявілі творчасць у конкурсе малюнкаў “Зямля пад беламі крыламі”. Яны паказалі, наколькі любыя і дарарагія сэрцу родныя мясціны.

поделиться в: