Падгрупавы занятак (1 падгрупа)
Тэма: Наша цела
Задачы: -актуалізаваць веды па тэме;
-пашырыць і ўзбагаціць слоўнік па тэме;
-вучыць арыентавацца ў прасторы адносна свайго цела;
-вучыць утвараць множны лік назоўнікаў і памяншальна-ласкальную
форму назоўнікаў;
-развіваць увагу, памяць, мысленне.
Ход занятка:
І. Уступная гутарка.
Аднойчы маленькі хлопчык запэцкаў шчокі, але не заўважыў. Сябры яму гавораць: “У цябе шчокі брудныя”. А ён на рукі глядзіць і здзіўляецца: “Не, - гаворыць. – Яны ў мяне чыстыя”. Сябры яму люстэрка працягваюць і паказваюць запэцканыя шчокі: “Не рукі, а шчокі. Такі вялікі, а не ведаеш”.
- А ты ведаеш, як называюцца розныя часткі цела чалавека?
- Практыкаванне “Пакажы і назаві”
Разгледзець малюнак. Паказаць і назваць часткі цела і твару спачатку на ляльцы, а потым на сабе.
- Практыкаванне “Што робіць? Што робяць?”
Утвараем сказы па пытаннях, выкарыстоўваючы картку-схему.
Што робяць вочы? (глядзяць, разглядаюць, прыглядваюцца)
Вушы? (слухаюць, прыслухоўваюцца, чуюць)
Нос? (дыхае, удыхае, нюхае, прынюхваецца)
Рот? (гаворыць, есць)
Зубы? (кусаюць, адкусваюць, жуюць, перажоўваюць)
Рукі? (бяруць, даюць, трымаюць, працуюць, майструюць, будуюць)
Ногі? (ходзяць, бегаюць, скачуць)
Галава? (думае, мысліць, кіруе)
Фізкультхвілінка. (Рукі на галаву, за галаву, да плеч, на жывот, на локці, на калені, сціснем у кулачок)
- Практыкаванне “Скажы ласкава”
Нос - … Рот - … палец - … рука - … нага - … лоб - …
- Практыкаванне “Адзін -многа”
- Нос - … вока - … палец - … рука - … нага - … лоб - … вуха - …
- “Дапамажы мастаку”
Дарысаваць часткі цела персанажам казкі.
ІІ. Падвядзенне вынікаў. Гісторыя: “У Каці было два вока, два вуха, дзве рукі, дзве нагі, а язык адзін і рот адзін. “Скажы, бабуля, - прсіць Каця, - чаму гэта ў мяне ўсяго па два, а язык адзін і нос адзін?”. – А таму, - адказвае бабуля, - каб ты больш бачыла, больш чула , больш рабіла і больш хадзіла, а менш балбатала і нос куды не трэба не сунула”.


