План-канспект індывідуальнага занятку

План канспект індывідуальнага занятку, 3 клас

 

Тэма: Дзяленне слоў на склады. Утварэнне слоў са складоў. Вызначэнне парадку складоў у словах

Мэта: - актуалізаваць паняцце “склад”;

          -  адпрацаваць уменне дзяліць слова на склады.

Задачы: - развіццё складавага аналізу і сінтэзу;

           - карэкцыя парушэння моўнага аналізу і сінтэзу.

 

Ход занятка:

І. Арганізацыйны момант.

         Якая пара года? Які месяц? Які дзень тыдня? Што мы выкарыстоўваем, каб адказаць на пытанні? (Словы) А з чаго складаюцца словы? (Са складоў)

(Калі скажа, што з гукаў ці літар, задаваць пытанні, пакуль не выйдзем на слова “склад”)

         Сёння на занятку мы будзем дзяліць словы на склады, вызначаць парадак слоў у словах, утвараць новыя словы са складоў.

ІІ. Асноўная частка.

         Як вызначыць, колькі ў слове складоў? (Колькі галосных – столькі і складоў) А галосныя – гэта якія літары? (а, я, о, ё, у, ю, ы, і, э,е)

         1 заданне. Называем птушак на дошцы. Што іх аб’ядноўвае? (Пералетныя птушкі)

Дзелім словы на склады: зя-зю-ля, бу-сел, жаў-рук, са-ла-вей, шпак, лас-таў-ка.

         2 заданне. Гульня “Цяпло - холадна” (Замест фізкультхвілінкі)

Знайсці склады, скласці слова, выдзеліць галосныя.

НА  СЯ  КО  МЫ  Я

         3 заданне. З першых складоў слоў утварыць новае слова:

 

РАЗВЕДКА + РЭЗКІ =

ПРОВАД + РАЗЬБА =

КАШКА + ТАНКІ =

ЛУЖЫНА + ПАВУК =

СТРЫГУЦЬ + ЖЫВОТ =

 

ІІІ. Вынікі. Што вучыліся рабіць на занятку?

                   Якія заданні спадабаліся?

                   Правіла падзелу слоў на склады.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На

ся

ко

мы

я

 

 

 

 

РАЗВЕДКА + РЭЗКІ =

ПРОВАД + РАЗЬБА =

КАШКА + ТАНКІ =

ЛУЖЫНА + ПАВУК =

СТРЫГУЦЬ + ЖЫВОТ =

 

зязюля

бусел

салавей

шпак

жаўрук

ластаўка

поделиться в: