Восень у госці да нас прыйшла

05.10.2026
5 кастрычніка 202 года ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання было арганізавана падарожжа-экскурсія па прышкольнай тэрыторыі "Восень у госці да нас прыйшла".

У ходзе падарожжа дзеці ўзнавілі і ўпарадкавалі свае веды пра восень і яе характэрныя асаблівасці (змена афарбоўкі і ападанне лісця, жаўценне травы, сонца менш грэе, людзі збіраюць грыбы). А таксама хлопчыкі і дзяўчынкі  пазнаёміліся з такімі грыбамі як падбярозавік, чырвонагаловік, баравік, мухамор, бледная паганка. У актыўным слоўніку замацавалі паняцці "ядомыя грыбы" і "неядомыя грыбы".

поделиться в: