На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўлялi тэматычную экскурсію «Музей у чамадане» і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея.У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства сярод юных музейшчыкаў разгарэлася надзвычай напружаная барацьба.
Іванюк Міраслава стала пераможцам рэспублікаснкага этапу конкурса і атрымала Дыплом І ступені. Гэта ж трэба так любіць свой музей, каб з такім запалам яго прэзентаваць! Такому поспеху папярэднічала бліскучая перамога на вобласці.
Віншуем Міраславу і яе педагога, настаўніцу хіміі і біялогіі Амельчанка ірыну Пятроўну з такой значнай і яркай перамогай! Так трымаць!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




